Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55657 документов. Показано: 18 за последние 30 дней.

"Дарожная карта" для Крэўскага замка   / Свірын, Ілья /

Пра складаныя калізіі і зусім не музейныя квэсты, якія ўзнікаюць на шляху пераўтварэння Крэўскага замка ў сучасны турыстычны аб'ект, вялася гутарка на кр4углым стале ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Культура,   19.04.2024
Рубрика: Мероприятия НАННаука и общество
Шчасце і бяда археолага   / Свірын, Ілья /

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа толькі дбайна прадуманая метадалогія археалагічных даследаванняў. Пра гэта - у гутарцы з супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алегам Дзярновічам.

Источник: Культура,   25.08.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Забытая вежа Крэўскага замка   / Свірын, Ілья /

Сёлетні археалагічны сезон у Крэве многія ўжо назвалі сенсацыйным. Пра нечаканые знаходкі вучоных распавядае навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч.

Источник: Культура,   18.08.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
А яблыня дасюль квітнее   / Свірын, Ілья /

Гэты дом на рагу мінскіх вуліц Кузьмы Чорнага і Калініна вонкава нічыцм не вылучаецца. Але ўвесну - у пары, калі раскашуюць кветкі, - ля яго міжволі спыняешся. Кветнік каля дому - не проста прыгажосць, на таблічцы ля яго напісана, што такім чынам жыхары дома ўшаноўваюць памяць тых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ў ём жылі. Тэкст на таблічцы нават узгаднялі ў Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі.

Источник: Культура,   06.05.2023
Рубрика: НАН Беларуси
Хаты з дранкай у біблейскім сюжэце   / Свірын, Ілья /

Сёння многіх асабліва ўражваюць іконы, што рабіліся ўмельцамі з народа, чыя непрафесійнасць кампенсавалася кранальнай шчырасцю. Пра розныя цікавінкі народнага іканапісу распавядае старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра деследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Галіна Флікоп-Світа.

Источник: Культура,   22.04.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Ён вымераў усе нашы сядзібы сваімі нагамі...   / Свірын, Ілья /

Легендарны даследчык Анатоль Федарук прыйшоў да беларускай мінуўшчыны сваім - і вельмі адметным - шляхам: праз батаніку. Паспеў папрацаваць і намеснікам дырэктара Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі.

Источник: Культура,   03.09.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Візантыйскія фрэскі ў гатычным замку   / Свірын, Ілья /

Галоўны цуд Крэўскага замка ў тым, што ён наогул да нас дайшоў - хай і ў выглядзе руінаў. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч даследуе замак ужо больш за два дзесяцігоддзі - і дасюль сустракае там неспадзяванкі. Хто ведае, колькі іх чакае яшчэ?

Источник: Культура,   23.07.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Альтэрнатывы "экскаватарнай археалогіі"   / Свірын, Ілья /

Тэма археалагічнай спадчыны апошнім часам несупынна прыцягвае ўвагу СМІ - ды, на жаль, зусім не з нагоды сенсацыйных адкрыццяў. Інцыдэнт у ваколіцах Гальшанскага замка, дзе "экскаватарным метадам" былі выяўленыя (і пашкоджаныя) старыя пахаванні, паўтарыўся ў Слуцку. У абодвух выпадках умяшальніцтва грамадства і Інстытута гісторыі НАН Беларусі паўплывала на ход падзей, але асадак застаўся. Падрабязна на гэтую тэму - у размове з археолагам Ігарам Чарняўскім.

Источник: Культура,   25.01.2020
Рубрика: Наука и общество
У штучным сэрцы селі батарэйкі   / Свірын, Ілья /

Ідэя першай у сучаснай гісторыі Беларусі міжнароднай арт-рэзідэнцыі выклікае пэўны скепсіс. Прызначыць ейным куратарам мастака па імені Вялікае сямейства чайнага грыба Камбуча-Дастаеўскі — гэта, вядома, прыкольна. І цалкам у рамках творчай практыкі цудоўнага расійкага аўтара Сяргея Катрана (у дадзеным выпадку ён называе сябе адно распарадчыкам волі згаданага мастака). І тым не менш, праект атрымаўся нечакана шматслойным, вынаходлівым і глыбакадумным. На шчасце, гэтым разам паспяхова вырашыліся праблемы экспанавання "складаных" аб’ектаў. Шматлікія мультымедыйныя творы былі забяспечаныя патрэбнай тэхнікай, а жывы грыб, які суполка Monogroup набыла ў Інстытуце леса НАН Беларусі, паспяхова акліматызаваўся.

Источник: Культура,   05.10.2019
Рубрика: НАН Беларуси
Ёсць пасіянарый — ёсць прагрэс…   / Свірын, Ілья /

Лета — найлепшы час для валанцёрскіх ініцыятыў па захаванні тых ці іншых аб’ектаў спадчыны. Іх лік два гады таму папоўніла колішняя сядзіба Храптовічаў у Шчорсах. Дзейнасць пачалася не з амбітных пачынаў, а з навядзення парадку ў сядзібе і неабходных даследаванняў. Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі агледзелі парк, і валанцѐры потым кіраваліся іх рэкамендацыямі. Усе папярэднія спробы распачаць адраджэнне сядзібы вялікага плёну не займелі. Ці атрымаецца гэтым разам?

Источник: Культура,   17.08.2019
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Дыскутаваць трэба на беразе   / Свірын, Ілья /

Добрых навінаў у плане рэстаўрацыі помнікаў спадчыны ў Беларусі магло б быць і болей, але, як працэс усё ж пайшоў. Сведчаннем таму — пачатак актыўных работ на замках у Гродне, Крэве, Гальшанах. Зрэшты, раптам выявілася і яшчэ адна акалічнасць. Нават вырашэнне праблемы фінансавання яшчэ не гарантуе ўсеагульную радасць з нагоды доўгачаканай рэстаўрацыі. Вось і вакол рэканструкцыі Старога замка па-ранейшаму віравалі жарсці, удзельнікам якіх стаў супрацоўнік інстытута гісторыі НАН Беларусі Мікола Волкаў.

Источник: Культура,   15.12.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Хто ж пакосіць траву на кургане?   / Свірын, Ілья /

27 кастрычніка ў Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы ізноў казалі пра гісторыка-культурную спадчыну. Гэтым разам - у ракурсе добраўпарадкавання нерухомых матэрыяльных каштоўнасцяў. Важныя тэмы былі закранутыя ў выступах загадчыка Цэнтра археалогіі і Старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольга Ляўко і загадчыка аддзела архітэктуры Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяны Гаранскай.

Источник: Культура,   29.10.2016
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Лёсы папяровых трафеяў   / Свірын, Ілья /

Тэма вяртання страчанных Беларуссю культурных каштоўнасцяў трывала замацавалася на парадку дня ледзь не з першых дзён атрымання нашай дзяржавай незалежнасці. Але міжнародны навукова-практычны семінар "Страчаныя і перамешчаные культурныя каштоўнасці: беларускі кантэкст" адкрыў яшчэ адно вымярэнне праблемы. У выніку апошняй вайны мы не толькі страцілі уласныя здабыткі, але і набылі - што праўда, чужыя. Напрыклад, пасля вайны у бібліятэку Акадэміі навук БССР паступіў асабісты збор вядомага эстонскага калекцыянера Юліуса Генса.

Источник: Культура,   24.09.2016
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
У пошуках "лішніх"   / Свірын, Ілья /

Прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на якім разглядалася пытанне "Аб канцэптуальных падыходах да надання нерухомым матэрыяльным аб'ектам статуса гісторыка-культурных каштоўнасцей і аптымізацыі Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь". Намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза звярнуў увагу на тое, што не ўсе выяўленыя на тэрыторыі нашай краіны археалагічныя аб'екты на сення уключаны ў Дзяржспіс.

Источник: Культура,   13.12.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Рассячы "гордзіеў вузел"   / Свірын, ілья /

Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прэзентаваў свае напрацоўкі ў галіне гуманітарных даследванняў. Дырэктар Цэнтра Аляксандр Лакотка распавядаў пра дасягненні Цэнтра. На "круглым стале" гутарка вялася і пра новыя праэкты, у тым ліку - супрацоўніцтва з Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі па распрацоўцы электроннага атласа культурных здабыткаў. Таксама на мерапрыемствы выступілі старшыня Прэзідыуму НАН акадэмік Уладзімір Гусакоў, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Аляксандр Каваленя, намеснік дырэктара Інстытута мовы і літаратуры Сяргей Гаранін, акадэмік Уладзімір Гніламёдаў, член-карэспандэнт НАН Сцяпан Лаўшук.

Источник: Культура,   24.05.2014
Рубрика: Мероприятия НАННаука и общество
"Турыст звычайны" пакуль у пралёце…   / Свірын, ілья /

Не так даўно навукоўцы Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прапанавалі праект «Турыстычнае кальцо горада Мінска». Але ці падхопяць іх распрацоўкі практыкі?

Источник: Культура,   18.01.2014
Рубрика: Наука и общество
Капліца з 1802-га – новы "цвік" маршруту скансена   / Свірын, ілья /

Унікальны драўляны храм ратандальнай формы з вёскі Каралеўцы на Вілейшчыне, збудаваны ў 1802 годзе, не адзін год прастаяў без даху, спакваля пераўтвараючыся ў парахню. Яшчэ ў 1986-м тое, што ад яго засталося, разабралі ды перавезлі ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, а неўзабаве пачалася рэстаўрацыя. На рэканструяванай званіцы з´явіўся сапраўдны звон канца XVIII стагоддзя. Ён быў перададзены ў скансен на дэпазітнае захоўванне Музеем старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі.

Источник: Культура,   28.12.2013
Рубрика: Наука и общество
Блок пытанняў, што з ходу не вырашыць   / Свірын, Ілья /

«Круглы стол» «Заканадаўства ў сферы культуры: стан, практыка прымянення і кірункі ўдасканаленя» прайшоў 25 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар Чарняўскі не мог абмінуць увагай тэму парушэнняў заканадаўства ў сферы аховы спадчыны. Так, у ліпені мінулага года Міністэрства культуры краіны ініцыявала забарону выкарыстання металадэтэктараў ды іншых падобных прылад пры правядзенні раскопак без дазволу Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Культура,   02.11.2013
Рубрика: НАН Беларуси